Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 красавіка 2017, 12:38

Беларускія валейбалісткі ў паўфінале ЧЕ U-18 сустрэнуцца з камандай Расіі

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія валейбалісткі ў паўфінале чэмпіянату Еўропы для ігракоў да 18 гадоў у галандскім Арнеме сустрэнуцца з камандай Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным матчы папярэдняй стадыі ў групе ІІ падапечныя Наталлі Мелянюк упэўнена абыгралі Польшчу - 3:0 (25:20, 25:16, 25:14). Адным з лепшых ігракоў стала Аліна Ягорава (12 ачкоў за гульню). Упэўнена правялі сустрэчу Ганна Грышкевіч, Юлія Мінюк і Юлія Кіслюк, адзін з залогаў поспеху беларусак - падача мяча. У гэтым кампаненце яны зарабілі 10 эйсаў у матчы.

Атрымаўшы пяць перамог у пяці матчах, каманда Наталлі Мелянюк і Віктара Дубіцкага заняла першае месца ў групе і 8 красавіка ў паўфінале кантынентальнага першынства сустрэнецца з камандай Расіі, якая фінішавала на другім месцы ў групе І. Пачатак матчу ў 19.15 па беларускім часе. У другім паўфінале згуляюць Італія і Сербія. Пераможцы сустрэнуцца ў фінале 9 красавіка.

"Беларускія валейбалісткі правялі вельмі добры папярэдні раўнд, як трэнер задаволена рэзультатам - першае месца ў групе. У 1/2 фіналу нас чакае Расія, паядынак будзе складаным, але будзем змагацца ўсімі сіламі, каб перамагчы", - сказала галоўны трэнер беларусак Наталля Мелянюк.

Юніёрская зборная Беларусі па валейболе ўвайшла ў чацвёрку лепшых каманд турніру і атрымала права выступіць на юніёрскім чэмпіянаце свету ў жніўні бягучага года ў Аргенціне, а таксама, як паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму на Еўрапейскім юнацкім фестывалі ў венгерскім Дзьёры ў ліпені 2017-га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі