Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 ліпеня 2017, 09:01

Беларускія валейбалісткі перамаглі румынак на юнацкім чэмпіянаце Еўропы

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі юнацкай зборнай Беларусі (U-16) атрымалі чарговую перамогу на першынстве Еўропы ў Балгарыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 4-га тура папярэдняй групы II падапечныя Ягора Пімахіна ва ўпартай барацьбе перайгралі каманду Румыніі - 3:2 (11:25, 25:22, 19:25, 25:20, 15:8). Да гэтага беларускі з такім жа рэзультатам абыгралі валейбалістак Расіі і Бельгіі, а равесніц з Чэхіі перамаглі з "сухім" лікам 3:0. Сёння беларуская дружына завершыць першы этап спаборніцтваў сустрэчай з турэцкімі валейбалісткамі. Турнірнае становішча перад заключным гульнявым днём: Беларусь - 9 ачкоў, Румынія - 9, Расія - 9, Турцыя - 7, Бельгія - 1, Чэхія - 1.

У іншай папярэдняй групе, якая базіруецца ў Сафіі, становішча каманд такое: Італія - 12, Нідэрланды - 9, Балгарыя - 9, Данія - 3, Грэцыя - 3, Фінляндыя - 0.

Барацьбу за ўзнагароды кантынентальнага першынства прадоўжаць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы. Паўфінальныя паядынкі пройдуць 28 ліпеня, медальныя матчы за золата і бронзу адбудуцца 29 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі