Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 ліпеня 2017, 12:29

Беларускія валейбалісткі абыгралі каманду Германіі на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія валейбалісткі абыгралі каманду Германіі на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў венгерскім Дзьёры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Нашы валейбалісткі ў першым матчы папярэдняй групы G перамаглі нямецкіх спартсменак з сухім лікам - 3:0. У гэтым сезоне беларускі сталі бронзавымі прызёрамі юніёрскага кантынентальнага першынства.

Беларускія баскетбалісткі стартавалі ў Дзьёры няўдачна, прайграўшы турэцкім равеснікам 76:85.

Папярэднія заплывы прайшлі ў спаборніцтвах плыўцоў. Лепшы рэзультат сярод беларусаў паказала пераможца першынства Еўропы-2017 сярод юніёраў Настасся Шкурдай. Яна выйшла ў фінал, устанавіўшы юніёрскі рэкорд Беларусі на дыстанцыі 100 м у плаванні на спіне - 1 мін 2,94 сек.

Сёння беларускія валейбалісткі згуляюць з камандай Італіі, а баскетбалісткі паспрабуюць адолець іспанскіх спартсменак. Сёння ж вызначацца чэмпіёны і прызёры ў спаборніцтвах па веласпорце, плаванні і дзюдо. У астатніх відах праграмы прадоўжацца папярэднія этапы спаборніцтваў.

У Дзьёры Беларусь прадстаўляюць 96 маладых атлетаў, якія спрачаюцца за ўзнагароды ў дзевяці відах спорту. Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль завершыцца 30 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі