22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісты сталі чвэрцьфіналістамі парных разрадаў на турнірах у Германіі і Швейцарыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На мужчынскіх спаборніцтвах у Жэневе беларус Андрэй Васілеўскі і швед Роберт Ліндстэт у матчы 1/8 фіналу перамаглі сёння немца Андрэ Бегеманна і харвата Антоніа Санчыча - 7:6 (7:4), 7:6 (11:9).
У Нюрнбергу Лідзія Марозава і галандская тэнісістка Леслі Керхаў у гульні за выхад у чвэрцьфінал перайгралі расіянку Настассю Камардзіну і Мэндзі Мінелу з Люксембурга - 6:2, 3:6, 10:7.-0-