Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2017, 13:42

Беларускія тэнісісты стартуюць у кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Францыі

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння на парыжскіх кортах "Ралан Гарос" стартуе кваліфікацыйны этап другога ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Францыі. У бягучым годзе яго прызавы фонд складзе 36 млн еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першымі барацьбу за выхад у асноўную сетку пачнуць мужчыны. У першым раўндзе кваліфікацыі згуляюць два беларусы: Уладзімір Ігнацік (149-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустрэнецца з кітайскім тэнісістам Дзі Ву (217), сапернікам Ільі Івашкі будзе прадстаўнік Бельгіі Кімер Капеянс (167).

У жаночай кваліфікацыі выступяць дзве беларускія тэнісісткі - Арына Сабаленка (114) і Вольга Гаварцова (142).

Каб прабіцца ў лік 128 удзельнікаў асноўнага этапу French Open, трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар'еры.

Без папярэдняга адбору ў асноўнай сетцы на грунтавых кортах "Ралан Гарос" згуляе беларуска Аляксандра Сасновіч (96), а таксама Максім Мірны, які выступіць у мужчынскім парным разрадзе разам з расійскім тэнісістам Міхаілам Южным. На гэтым тыдні Мірны і Южны будуць гуляць на турніры ў Ліёне (прызавы фонд - 482 тыс. еўра). У першым раўндзе іх сапернікамі будуць аўстрыец Філіп Освальд і немец Андрэ Бегеман.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі