Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 сакавіка 2017, 13:49

Беларускія тэнісісты прабіліся ў асноўную сетку на турнірах у Францыі

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісты паспяхова пераадолелі кваліфікацыйныя бар'еры на двух турнірах у Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На жаночым турніры ў Круасі-Бабуры (прызавы фонд - $60 тыс.) беларуска Вера Лапко, якая займае 270-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла ў заключным крузе кваліфікацыі латвійскую тэнісістку Дзіяну Марцінкевіч (295-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:3, 6:3. Сёння ў першым крузе асноўнай сеткі Вера Лапко сустрэнецца з украінкай Кацярынай Казловай (113).

На мужчынскім турніры ў Сен-Брыё (прызавы фонд - 43 тыс. еўра) Ягор Герасімаў, у якога 404-я пазіцыя ў рэйтынгу АТР, у паядынку за выхад у асноўную частку спаборніцтваў абыграў датчаніна Фрэдэрыка Нільсена (466) - 6:7 (4:7), 6:2, 6:0. Першым сапернікам Ягора Герасімава ў асноўнай сетцы будзе аўстрыйскі тэнісіст Геральд Мельцэр (109). Іх сустрэча стане своеасаблівым пралогам перад маючым адбыцца матчам зборных Беларусі і Аўстрыі ў другім раўндзе І групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. Гэта гульня пройдзе 7-9 красавіка на корце мінскага Палаца тэніса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі