Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2018, 16:29

Беларускія тэнісісткі не прайшлі кваліфікацыю на турнірах у Будапешце і Дубаі

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісткі не здолелі выйсці ў асноўную сетку турніраў у Будапешце і Дубаі, уступіўшы вопытным італьянскім спартсменкам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У венгерскай сталіцы Вера Лапко (128-ы нумар рэйтынгу WTA) ва ўпартай барацьбе прайграла Раберце Вінчы (168) - 1:6, 7:6 (8:6), 3:6. На старце кваліфікацыі Лапко перамагла галандскую тэнісістку Леслі Керкхаве (166) - 6:2, 4:6, 6:3.

У ААЭ беларуска Арына Сабаленка (60) у барацьбе за выхад у асноўную сетку сустракалася з яшчэ адной вядомай італьянкай Сарай Эрані (156) і таксама ў трохсэтавым паядынку пацярпела паражэнне - 2:6, 6:1, 6:7 (4:7). Да гэтага Арына перамагла кітаянку Чжу Лінь (6:1, 6:3) і японку Мію Ката (6:3, 6:4).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі