Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лістапада 2018, 11:44

Беларускія спартсмены заваявалі два медалі на маладзёжным ЧЕ па таэквандо

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены Арцём Плоніс і Іван Паўлоўскі заваявалі залаты і сярэбраны медалі чэмпіянату Еўропы (U-21) па таэквандо, які завяршыўся ў Варшаве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў федэрацыі гэтага віду спорту.

Фінал у катэгорыі да 80 кг атрымаўся беларускім. Арцём Плоніс атрымаў перамогу над Іванам Паўлоўскім і падняўся на верхнюю прыступку п'едэстала гонару. У гэтай вазе барацьбу за ўзнагароды вялі 35 атлетаў.

У камандным заліку сярод мужчын зборная Расіі стала лепшай, на другім месцы - Турцыя, на трэцім - Беларусь. Сярод жаночых каманд першае месца таксама ў Расіі, другое - у зборнай Латвіі, трэцяе - у Харватыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі