Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 чэрвеня 2019, 22:28

Беларускія спартсмены 28 чэрвеня заваявалі 4 медалі II Еўрапейскіх гульняў, два з іх залатыя

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты 28 чэрвеня сталі ўладальнікамі чатырох узнагарод II Еўрапейскіх гульняў, дзве з якіх залатыя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Абедзве ўзнагароды вышэйшай пробы здабылі майстры жаночай барацьбы ў мінскім Палацы спорту. Спачатку ўладальніцай золата стала Ірына Курачкіна, якая выйграла спаборніцтвы ў вагавой катэгорыі да 57 кг, а затым свой высокі клас пацвердзіла Васіліса Марзалюк, якая перамагла ў вагавой катэгорыі да 76 кг. Яна паўтарыла свой поспех чатырохгадовай даўнасці на I Еўрапейскіх гульнях у Баку.

На галоўнай арэне мінскіх гульняў стадыёне "Дынама" ў фінале лёгкаатлетычнага турніру зборная Беларусі ўзяла серабро, уступіўшы толькі камандзе Украіны.

Пад купалам веладрома "Мінск-Арэны" беларуская спартсменка Ганна Церах стала ўладальніцай бронзавага медаля ў скрэтчы.

Пасля 8 дзён спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў у скарбонцы зборнай Беларусі 59 узнагарод (21 залатая, 14 сярэбраных, 24 бронзавыя). Беларусы знаходзяцца на другім месцы ў агульнакамандным медальным заліку. Наперадзе зборная Расіі.-0-.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі