Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 чэрвеня 2017, 16:21

Беларускія шахматысты згулялі ўнічыю з ЗША на камандным ЧС у Ханты-Мансійску

22 чэрвеня, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Беларускія шахматысты згулялі ўнічыю з ЗША на камандным чэмпіянаце свету ў Ханты-Мансійску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пятым туры спаборніцтваў шахматысты з Беларусі і ЗША не змаглі выявіць мацнейшага і завяршылі матч з нічыйным рэзультатам - 2:2. На старце турніру нашы спартсмены прайгралі апанентам з Кітая - 0,5 на 3,5 ачка. Другі тур супраць украінскіх шахматыстаў беларусы звялі да нічыёй - 2:2. Далей ім не ўдалося перамагчы індыйскую каманду. Матч завяршыўся з лікам 1,5 на 2,5 ачка. Таксама беларусы ўступілі ў чацвёртым туры спаборніцтваў гаспадарам спаборніцтваў з рэзультатам 1:3.

Пасля пяці тураў лідзіруе каманда Расіі - 14 балаў, другую пазіцыю займае каманда Кітая - 13,5 бала, замыкаюць тройку лідараў польскія шахматысты - 12,5. Беларусы займаюць дзявятае месца - 7 ачкоў.

У шостым туры спаборніцтваў 23 чэрвеня наша каманда сустрэнецца з сапернікамі з Нарвегіі. Беларуская зборная на чэмпіянаце свету прадстаўлена мацнейшымі шахматыстамі, у яе складзе Уладзіслаў Кавалёў, Сяргей Жыгалка, Аляксей Фёдараў, Аляксей Аляксандраў і Кірыл Ступак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі