Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2017, 12:25

Беларускія самбісты заваявалі 13 медалёў на міжнародным турніры на прызы прэзідэнта Татарстана

11 кастрычніка, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Беларускія самбісты заваявалі 13 узнагарод на міжнародным турніры на прызы прэзідэнта Татарстана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы прайшлі ў палацы адзінаборстваў "Ак-Барс" у Казані. На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзняліся беларускія спартсмены: Лэйла Абасава (вагавая катэгорыя - 48 кг), Марына Жарская (52 кг), Кацярына Пракапенка (60 кг), Вольга Намазава (72 кг) і Святлана Цімашэнка (80 кг).

Сярэбраныя медалі заваявалі знакаміты самбіст Сцяпан Папоў (74 кг), а таксама Андрэй Казусёнак (100 кг), Хрысціна Казаной (60 кг), Кацярына Калюжная (звыш 80 кг).

На трэцюю прыступку п'едэстала ўзняліся: Аляксандр Кокша (74 кг), Цімафей Емяльянаў (82 кг), Ксенія Даніловіч (52 кг) і Лізавета Майсеенка (звыш 80 кг).

У агульнакамандным заліку беларуская зборная заняла другое месца. На першай пазіцыі турнірнай табліцы размясцілася расійская дружына, трэцяе месца дасталася ізраільскай камандзе.

У спаборніцтвах удзельнічала больш за 200 спартсменаў з 20 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі