Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 студзеня 2017, 14:09

Беларускія пяціборцы валодаюць вялікім патэнцыялам - галоўны трэнер зборнай

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія пяціборцы валодаюць добрым патэнцыялам і гатовы развівацца. Такое меркаванне выказаў журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА новы галоўны трэнер зборнай Беларусі Вальдэмар Дарыуш дэ Макай.

"Апошнія спаборніцтвы (адкрыты Кубак Беларусі) паказалі, што ў беларускіх пяціборцаў ёсць вялікі патэнцыял. Цяжка цяпер сказаць, хто гатовы паказаць самыя высокія рэзультаты. Заўсёды, калі пачынаю работу, вызначаю, хто можа дабіцца поспеху на чэмпіянатах Еўропы і свету. Хутка ўбачым, як нашы спартсмены пакажуць сябе на міжнародных стартах", - адзначыў Вальдэмар Дарыуш дэ Макай.

Ён лічыць, што на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра лідару беларускай каманды Настассі Пракапенка, якая заняла 22-е месца, крыху не пашанцавала, яна можа выступаць значна больш паспяхова, у тым ліку на галоўных стартах чатырохгоддзя. Новы настаўнік зборнай Беларусі падкрэсліў, што неабходна працаваць на перспектыву, арганізаваць сумесную работу з беларускімі спецыялістамі. "Вучэбна-трэніровачны збор у Беларускім дзяржуніверсітэце фізкультуры дапаможа ўбачыць і айчынных трэнераў, як яны працуюць, да чаго імкнуцца", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі