Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лютага 2018, 15:42

Беларускія лыжніцы завяршылі выступленне на алімпійскім спрынце на стадыі кваліфікацыі

13 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі завяршылі барацьбу ў лыжным спрынце класічным стылем на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане на стадыі кваліфікацыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Для таго каб трапіць у чвэрцьфінал і прадоўжыць барацьбу, трэба было ўвайсці ў лік 30 мацнейшых. У выніку лепшы рэзульт з беларускіх лыжніц паказала Юлія Ціханава, пераадолеўшы спрынтарскую дыстанцыю 1,25 км за 3 мін 27,19 сек і стаўшы 35-й. Яна адстала ад пераможцы кваліфікацыі шведкі Сціны Нільсан на 18,45 сек.

Настасся Кірылава заняла 40-е месца (+20,24 сек), Паліна Сераносава - 41-е (+20,70 сек), Валянціна Камінская - 47-е (+24,06 сек).

Уладальнікі ўзнагарод у абедзвюх спрынтарскіх дысцыплінах вызначацца сёння.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі