Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2019, 12:58

Беларускія лучніцы не прайшлі ў паўфінал II Еўрапейскіх гульняў

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія спартсменкі не змаглі прабіцца ў паўфінал турніру па стральбе з класічнага лука на II Еўрапейскіх гульнях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Карына Дзёмінская ў чвэрцьфінальнай сустрэчы з галандкай Габрыэлай Баярда была блізка да перамогі, але ўсё ж уступіла ў "перастрэлцы" 5:6.

У іншым чвэрцьфінале Карына Казлоўская прайграла італьянскай спартсменцы з лікам 2:6.

Спаборніцтвы лучнікаў на арэне САК "Алімпійскі" завершацца 27 чэрвеня. У 1/8 фіналу мужчынскага індывідуальнага турніру па стральбе з класічнага лука сапернікам беларуса Паўла Далідовіча будзе іспанец Даніэль Кастра. Без удзелу беларускіх спартсменаў заўтра будзе разыграны яшчэ адзін камплект - у мужчынскім індывідуальным турніры па стральбе з блочнага лука.

Пакуль у актыве беларусаў адна ўзнагарода ў жаночым камандным турніры па стральбе з класічнага лука - серабро заваявалі Карына Казлоўская, Ганна Марусава і Карына Дзёмінская.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі