Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія клубы выйгралі міжнародны турнір па індорхакеі ў Чэхіі

Спорт 14.11.2017 | 12:08
Фота ХК "Мінск"
Фота ХК "Мінск"

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсменкі гродзенскага "Рытма" і мужчынская каманда "Мінск" сталі пераможцамі традыцыйнага міжнароднага турніру па індорхакеі Pragochema cup 2017, які завяршыўся ў Празе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея на траве.

Гродзенскія хакеісткі атрымалі перамогі ва ўсіх шасці матчах на турніры, у тым ліку над жаночай дружынай ХК "Мінск" (2:0), якая ў барацьбе за другое месца ў заключнай сустрэчы згуляла ўнічыю з нацыянальнай зборнай Чэхіі - 1:1 і за кошт лепшых суадносін забітых і прапушчаных мячоў змагла апярэдзіць саперніц. Лепшым іграком турніру прызнана варатар ХК "Мінск" Алёна Баўтко.

У спаборніцтвах сярод мужчын хакеісты "Мінска" на папярэдняй стадыі атрымалі тры перамогі. У паўфінале яны былі мацнейшыя за зборную Чэхіі - 3:2. У вырашальным матчы беларускія хакеісты перамаглі нямецкі клуб "Стэп Форвард" з лікам 5:3.

Міжнародны турнір Pragochema cup 2017, які праводзіўся 51-ы раз, з'яўляецца для беларускіх каманд важным этапам падрыхтоўкі да нацыянальнага першынства (пачатак 24 лістапада), а таксама жаночага чэмпіянату Еўропы па індорхакеі, які адбудзецца з 19 па 21 студзеня 2018 года ў Празе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Трэць жылля ў Беларусі будуецца для маючых патрэбу У студзені-кастрычніку 2017 года пабудавана 34,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 3 050,6 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.