Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 чэрвеня 2017, 17:31

Беларускія яхтсмены занялі трэцяе месца ў міжнароднай гонцы пад Мінскам

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія яхтсмены занялі трэцяе месца ў міжнароднай гонцы Minsk Match Cup - аднаго з этапаў серыі Match Racing Club Tour, праведзенай у акваторыі Заслаўскага вадасховішча, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда ў складзе Аляксея Журыкава (шкіпер), Максіма Бялькевіча, Настассі Валькевіч і Дзмітрыя Сядова ўступіла толькі двум суднам з Расіі. Гонкі праходзілі на манатыпных класах яхт Platu 25, прызнаных Міжнароднай федэрацыяй паруснага спорту, якія ідэальна падыходзяць для спаборніцтваў і трэніровак спартсменаў. Як адзначылі ў Беларускай федэрацыі паруснага спорту, у гэтым класе праводзіцца мноства турніраў.

Турнір Minsk Match Cup мае чацвёртую катэгорыю Міжнароднай федэрацыі паруснага спорту, а правядзенне такіх гонак (Match Racing) з'яўляецца ўнікальным для Беларусі.

Наступныя старты адбудуцца ў Ніжнім Ноўгарадзе і Санкт-Пецярбургу. Пераможцы серыі Match Racing Club Tour будуць вызначаны ў кастрычніку, у ходзе фінальнага этапу ў Сочы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі