Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 студзеня 2018, 13:36

Беларускія хакеісты пакідаюць эліту маладзёжнага ЧС, шведы і канадцы згуляюць у фінале

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) не змаглі захаваць прапіску ў элітным дывізіёне чэмпіянату свету, уступіўшы датчанам у другім матчы серыі да дзвюх перамог, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь - Данія - 2:3 ПБ (0:2, 0:0, 2:0, 0:0, 0:1).

4 студзеня. Бафала. KeyBank Center.

Беларусь: Грышчанка (Родзік); Яроменка - Дзярабін, Боўбель - Шаранговіч - М.Сушко; Бураўцаў - Сакалоўскі, Мартынаў - Пішчук - Драздоў; Госцеў - Мартынюк, Міхальчук - Літвінаў - Анісімаў; Радчанка - Грынкевіч - Асташэвіч; Лукашэвіч, Габрусь.

Данія: Крог (Согард); Ларсен - Есэн, Рондб'ерг - Блічфельд - Нільсен; Могенсен - Хайнэ, Грунтвіг - Маціясен - Шульц; Сеткаў - Мортэнсен, Альберг - Мадсен - Шміт; Андэрсен, Мольге, Гат.

Шайбы: 0:1 - Нільсен (10.47), 0:2 - Рондб'ерг (12.23), 1:2 - Сушко (48.54), 2:2 - Літвінаў (49.40), 2:3 - Шміт (70.00 - вырашальны буліт).

Кідкі: 28 - 30.

Штраф: 33 - 10.

Пасля паражэння ў першым паядынку (4:5) падапечным Юрыя Файкова неабходна было толькі перамагаць, аднак ужо ў сярэдзіне першага перыяду яны ўступалі 0:2. У другой трэці матчу рэзультат не змяніўся, затое ў трэцім перыядзе Максім Сушко і Ілья Літвінаў менш як за хвіліну аднавілі раўнавагу - 2:2. У авертайме закінутых шайбаў не было, а ў серыі пасляматчавых булітаў удача была на баку датчан.

На цяперашнім сусветным першынстве ў амерыканскім Бафала зборная Беларусі не атрымала ні адной перамогі, уступіўшы на групавым этапе равеснікам са Швецыі (1:6), Швейцарыі (2:3), Расіі (2:5) і Чэхіі (5:6), а цяпер двойчы Даніі (4:5 і 2:3). На думку аргкамітэта турніру, лепшымі ігракамі ў складзе беларусаў названы абаронца Уладзіслаў Яроменка, а таксама форварды Іван Драздоў і Максім Сушко. Сушко стаў лепшым бамбардзірам беларускай "маладзёжкі", набраўшы 8 ачкоў (2 галы + 6 рэзультатыўных перадач). У наступным сезоне ў вышэйшай лізе маладзёжнага ЧС беларусаў заменіць каманда Казахстана.

У паўфіналах чэмпіянату свету-2018 зборная Швецыі абыграла хакеістаў ЗША з лікам 4:2, а канадцы разграмілі чэхаў - 7:2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі