Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 верасня 2016, 09:27

Беларускія хакеісткі займаюць пятае месца ў сусветным рэйтынгу FIH

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі па індорхакеі займае пятае месца ў абноўленым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея на траве (FIH), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У параўнанні з папярэднім спісам лепшых каманд беларускам удалося падняцца ўверх на адну пазіцыю. Увайсці ў пяцёрку мацнейшых зборных свету па індорхакеі дапамагло паспяховае выступленне на дамашнім чэмпіянаце Еўропы ў топ-дывізіёне, які ў студзені бягучага года адбыўся ў мінскім Палацы спорту. Беларускі на турніры занялі трэцяе месца.

Першая дзясятка лепшых жаночых зборных па індорхакеі ў 2016 годзе выглядае наступным чынам: 1. Нідэрланды - 2400 ачкоў. 2. Германія - 2138. 3. Чэхія - 1688. 4. Польшча - 1675. 5. Беларусь - 1633. 6. Аўстрыя - 1613. 7. Украіна - 1600. 8. Аўстралія - 900. 9. Канада - 837. 10. Бельгія - 750.

Вядучыя ігракі нацыянальнай зборнай на гэты момант прымаюць удзел у складзе клубных каманд у чэмпіянаце Беларусі па хакеі на траве, гэты від спорту ўваходзіць у алімпійскую праграму. Турнір з пачатку новага сезона праводзіцца па сістэме восень-вясна. У 2-м туры сустрэліся два галоўныя прэтэндэнты на першае месца. Смалявіцкая "Вікторыя", у рады якой вярнуліся некалькі лідараў, якія раней выступалі ў ХК "Мінск", была мацнейшая за дзеючага чэмпіёна - гродзенскі "Рытм" 3:1. У сталіцы хакеісткі "Мінска" перамаглі баранавіцкі "Тэкстыльшчык" - 3:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі