Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 мая 2019, 17:37

Беларускія грацыі заваявалі 4 медалі ў асобных практыкаваннях на турніры ў Мінску

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі заваявалі чатыры ўзнагароды ў асобных практыкаваннях на тэставых спаборніцтвах да II Еўрапейскіх гульняў па мастацкай гімнастыцы, якія праходзяць у "Мінск-Арэне", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска Аліна Гарнасько паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў практыкаваннях з булавамі. Таксама на яе рахунку сярэбраная ўзнагарода ў выступленні з абручом. Яе партнёрша па камандзе Юлія Еўчык заваявала сярэбраныя медалі ў практыкаваннях са стужкай і мячом.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская адзначыла, што тэставыя спаборніцтвы праходзяць на высокім узроўні, беларускія грацыі ставяць самыя высокія і амбіцыйныя мэты. "Цяжка выступаць у родных сценах. Спадзяюся, на II Еўрапейскіх гульнях дзяўчаты адкінуць хваляванне і пакажуць свой максімум", - сказала яна.

У тэставых спаборніцтвах прымаюць удзел спартсменкі з Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Эстоніі, Малдовы, Румыніі. Прадоўжацца спаборніцтвы сёння выступленнямі грацый у групавых практыкаваннях.

Мастацкая гімнастыка ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў. У Мінску 22 і 23 чэрвеня будзе разыграна восем камплектаў медалёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі