Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 жніўня 2017, 12:22

Беларускія грацыі заваявалі 10 медалёў на дамашнім этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія грацыі заваявалі 10 медалёў (2 залатыя, 5 сярэбраных, 3 бронзавыя) на дамашнім этапе Кубка свету BSB Bank "чэлендж" па мастацкай гімнастыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Найбольшы рэзультат паказала наша спартсменка лідар нацыянальнай каманды Кацярына Галкіна, у кампазіцыі з мячом яна была лепшай. А выступаючы з абручом, беларуская грацыя заваявала бронзавую ўзнагароду. Таксама трэцяе месца ёй дасталася ў практыкаванні са стужкай. На другую прыступку п'едэстала ў практыкаваннях з мячом і стужкай падымалася беларуская спартсменка Аліна Гарнасько. Таксама яна заваявала бронзавую ўзнагароду, выступаючы з булавамі, і сярэбраны медаль у індывідуальным мнагабор'і.

У групавых практыкаваннях у беларускіх спартсменак 3 медалі: два сярэбраныя і адзін залаты.

Для вядучых прадстаўнікоў мастацкай гімнастыкі этап Кубка свету BSB Bank у Мінску стаў падрыхтоўкай да чэмпіянату свету ў італьянскім Пезара. Удзел у спаборніцтвах прынялі грацыі з 24 краін, Беларусь прадстаўлялі 8 спартсменак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі