Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 верасня 2017, 13:02

Беларускія грацыі занялі пятае месца ў групавых практыкаваннях на ЧС па мастацкай гімнастыцы

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія грацыі занялі пятае месца ў групавых практыкаваннях на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы ў італьянскім Пезара, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключны дзень турніру гімнасткі Ганна Гайдукевіч, Марыя Кацяк, Маргарыта Авадзінская, Настасся Рыбакова, Ганна Швайба і Арына Цыцыліна выступілі ў асобных практыкаваннях. Кампазіцыю беларусак з трыма мячамі і дзвюма скакалкамі суддзі ацанілі ў 18,000 бала, у выніку яны занялі пятае месца. Залатую ўзнагароду заваявала каманда Расіі - 18,900, сярэбраны медаль на рахунку японскіх гімнастак - 18,650, бронзавымі прызёрамі сталі балгарскія грацыі - 18,600. Практыкаванне з пяццю абручамі лепш за астатніх саперніц выканала каманда Італіі - 18,900, расіянкі другія - 18,700. Замкнулі тройку прызёраў спартсменкі з Японіі - 18,600. Беларускі зноў размясціліся на пятым радку падагульняючага пратакола - 18,025.

На рахунку беларускай зборнай па выніках чэмпіянату свету адзін сярэбраны медаль у практыкаванні з булавамі, які заваявала Кацярына Галкіна. У агульнакамандным заліку падапечныя Ірыны Ляпарскай сталі пятымі.

У сусветным форуме ў Пезара прынялі ўдзел 300 грацый з 45 краін. На папярэднім чэмпіянаце свету 2015 года ў Штутгарце прадстаўніцы Беларусі заваявалі тры ўзнагароды - адну сярэбраную і дзве бронзавыя. Меліціна Станюта заняла трэцяе месца ў індывідуальным мнагабор'і і ў практыкаваннях з мячом. Таксама разам з Кацярынай Галкінай, Арынай Шарапай і Ганнай Бажко яна выйграла сярэбраны медаль у камандным заліку па выніках у сваім выступленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі