Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 сакавіка 2017, 14:08

Беларускія гімнасткі заваявалі 11 узнагарод на міжнародным турніры на прызы Марыны Лобач

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гімнасткі заваявалі 11 узнагарод на міжнародным турніры БФСТ "Дынама" на прызы Марыны Лобач, які завяршыўся ў мінскім Палацы спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах у катэгорыі сеньёрак (2001 год нараджэння) у індывідуальным мнагабор'і лепшай стала Юлія Еўчык, якая атрымала галоўны прыз - памятную статуэтку. Сярэбраным прызёрам стала Марыя Паўлава з Расіі, трэцяе месца заняла яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Юлія Ісачанка.

У турніры сярод юніёрак (2002-2004 гады нараджэння) Настасся Салас станавілася першай у практыкаваннях з абручом і мячом, заняла другое месца ў выступленні з булавамі, а ў практыкаванні са стужкай была трэцяй. Узнагароды турніру таксама на рахунку беларусак Яны Стрыгі, Дар'і Дзяшкоўскай, Ганны Каменшчыковай.

У групавых практыкаваннях з дзесяццю булавамі ў юніёрак зборная Беларусі ўзышла на верхнюю прыступку п'едэстала гонару, апярэдзіўшы дружыны Эстоніі (другое месца) і Расіі (трэцяя пазіцыя). Беларускія гімнасткі перамаглі і ў камандным першынстве турніру на прызы Марыны Лобач.

Спаборніцтвы ў мінскім Палацы спорту праходзілі ў дзевяці ўзроставых катэгорыях і сабралі больш за 140 юных гімнастак ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Малдовы, Кыргызстана, Ізраіля, Венгрыі і Чэхіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі