Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 сакавіка 2018, 12:23

Беларускія гімнасткі паспяхова канкурыруюць з расійскімі - Кабаева

6 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларускія гімнасткі паспяхова канкурыруюць з расійскімі. Такі пункт гледжання выказала сёння журналістам алімпійская чэмпіёнка 2004 года па мастацкай гімнастыцы Аліна Кабаева на цырымоніі адкрыцця Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы (Палаца гімнастыкі), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аліна Кабаева падкрэсліла, што заўсёды сябравала з беларускімі гімнасткамі і рада таму, што ў Мінску з'явіўся такі цэнтр - адзін з лепшых у свеце. "Для мяне вялікі гонар прысутнічаць на гэтым мерапрыемстве", - адзначыла яна.

На думку алімпійскай чэмпіёнкі, беларускія гімнасткі дастойны выступаць на міжнародных турнірах, паказваючы высокі ўзровень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі