Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 ліпеня 2018, 16:06

Беларускія гандбалісты выйшлі ў паўфінал маладзёжнага чэмпіянату Еўропы

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гандбалісты за тур да заканчэння папярэдняга этапу маладзёжнага чэмпіянату Еўропы (U-20) у другім дывізіёне забяспечылі сабе месца ў паўфінале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сваю чацвёртую вікторыю запар у папярэдняй групе А беларусы атрымалі над равеснікамі з Фінляндыі - 39:30. Раней каманда Алега Шарэйкі перамагла зборныя Грэцыі (34:24), Эстоніі (29:22) і Літвы (30:20). У чацвер, 26 ліпеня, беларуская "маладзёжка" завершыць першы этап кантынентальнага першынства сустрэчай з гандбалістамі Фарэрскіх астравоў.

Турнірнае становішча пасля чатырох гульнявых дзён: Беларусь - 8 ачкоў, Эстонія - 4, Фарэрскія астравы - 4, Літва - 3, Фінляндыя - 3, Грэцыя - 2.

У папярэдняй групе В становішча каманд такое: Македонія - 5 (3 матчы), Швейцарыя - 4 (3), Украіна - 4 (3), Італія - 3 (3), Вялікабрытанія - 0 (4).

У паўфінал выйдуць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы. Паўфінальныя гульні адбудуцца 28 ліпеня, іх пераможцы 29 ліпеня сустрэнуцца ў матчы за першае месца, а прайграўшыя правядуць паядынак за 3-е падагульняючае месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі