Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 верасня 2016, 09:38

Беларускія футбольныя клубы выступілі з ініцыятывай стварэння прафесійнай лігі

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія футбольныя клубы выступілі з ініцыятывай стварэння прафесійнай лігі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

У офіс федэрацыі паступілі пісьмы з прапановай аб правядзенні круглага стала ад футбольных клубаў "Дынама-Брэст" і барысаўскага БАТЭ. "Кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола неаднаразова заяўляла аб гатоўнасці садзейнічаць камандам у стварэнні прафесійнай лігі", - паведаміў першы намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар'ян.

Рабочая сустрэча, якая адбудзецца 30 верасня ў 11.00 у Беларускай федэрацыі футбола, пройдзе ў закрытым рэжыме. Акрамя клубаў Вышэйшай лігі ўдзел у абмеркаванні стварэння прафесійнай лігі прымуць прадстаўнікі магілёўскага "Дняпра" і "Гомеля". Удзельнікі круглага стала абмяркуюць магчымасць і патэнцыяльны механізм рэфармавання беларускага элітнага футбольнага дывізіёна ў самастойную прафесійную лігу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі