Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2018, 15:28

Беларускія футбалісты згулялі ўнічыю на старце кваліфікацыі юніёрскага ЧЕ

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-17) згулялі ўнічыю на старце першага кваліфікацыйнага этапу чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У партугальскім Лусу ў першым туры спаборніцтваў каманд групы 11 падапечныя Міхаіла Мархеля разышліся мірам з равеснікамі з Уэльса - 2:2. Беларусы двойчы ўступалі па ходу сустрэчы, але ў выніку, дзякуючы рэалізаванаму пенальці Аляксея Шалашнікава і аўтаголу валійца Дэвіда Робсана, дабіліся нічыёй. Наступны паядынак беларускія футбалісты правядуць 13 кастрычніка супраць партугальцаў, якія ў першы гульнявы дзень разграмілі каманду Казахстана з лікам 10:0. У заключным туры 16 кастрычніка зборная Беларусі будзе сапернічаць з казахстанскімі футбалістамі. Барацьбу за выхад у фінальную стадыю кантынентальнага першынства прадоўжаць па дзве лепшыя дружыны з 13 квартэтаў, а таксама 4 мацнейшыя каманды з тых, што занялі трэція месцы. Фінальны турнір у маі 2019 года прыме Ірландыя, каманда якой вызвалена ад кваліфікацыйных сустрэч.

На аналагічным адборачным турніры для юніёрскіх каманд (U-19) у швейцарскім Базэлі ў першым паядынку кваліфікацыйнай групы 12 беларусы ўступілі Швейцарыі - 0:1. Наступным сапернікам каманды Кірыла Альшэўскага 13 кастрычніка будзе Іспанія, якая абыграла андорцаў з лікам 5:0. 16 кастрычніка беларускія футбалісты завершаць турнір гульнёй з Андорай. У наступны раўнд адборачнага этапу выйдуць па дзве лепшыя каманды з 13 груп, якія далучацца да зборных Германіі і Партугаліі. Фінальны этап юніёрскага чэмпіянату Старога Свету пройдзе ў ліпені 2019 года на стадыёнах Арменіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі