Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 сакавіка 2017, 16:14

Беларускія футбалісты страцілі шанцы выйсці ў фінал юнацкага чэмпіянату Еўропы

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-17) пацярпелі другое паражэнне запар на кваліфікацыйным турніры чэмпіянату Еўропы ў Нідэрландах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другім туры спаборніцтваў каманд 5-й адборачнай групы беларусы прайгралі гаспадарам спаборніцтваў галандцам з лікам 2:3. У складзе прайграўшых галявы дубль аформіў форвард Кірыл Кірыленка, які выйшаў на поле ў другім тайме і забіў мячы на 49-й і 68-й мінутах сустрэчы. У стартавым матчы падапечныя Кірыла Альшэўскага таксама згулялі няўдачна, уступіўшы равеснікам з Італіі - 0:3.

У заключным туры спаборніцтваў 19 сакавіка беларускія футбалісты сустрэнуцца з яшчэ адным аўтсайдарам - камандай Бельгіі. Бельгійцы, як і беларусы, ужо страцілі шанцы выйсці ў фінальную стадыю юнацкага кантынентальнага першынства, пацярпеўшы два паражэнні - ад зборных Нідэрландаў (0:2) і Італіі (0:1). Становішча каманд пасля двух гульнявых дзён: Італія - 6 ачкоў (розніца мячоў - 4-0), Нідэрланды - 6 (5-2), Бельгія - 0 (0-3), Беларусь - 0 (2-6).

Пуцёўкі ў фінальную частку першынства Старога Свету атрымаюць пераможцы 8 груп, а таксама 7 лепшых каманд з тых, што занялі другія месцы. Вырашальны этап пройдзе з 3 па 19 мая ў Харватыі. Па выніках кантынентальнага першынства лепшыя 5 каманд атрымаюць права прадстаўляць Еўропу на юнацкім чэмпіянаце свету, які адбудзецца ў кастрычніку ў Індыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі