Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 чэрвеня 2018, 19:01

Беларускія футбалісткі ўступілі Шатландыі ў кваліфікацыі чэмпіянату свету

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі зборнай Беларусі не змаглі ўтрымаць пераможны лік у гасцявой гульні кваліфікацыі чэмпіянату свету 2019 года з камандай Шатландыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сярэдзіне першага тайма Карына Альховік далёкім ударам паразіла вароты гаспадынь, але перад самым перапынкам Эрын Катберт зраўнавала рэзультат, а на 65-й мінуце гульні забіла свой другі гол у вароты Наталлі Васкабовіч - 2:1 на карысць шатландскай каманды. У першым крузе адборачнага турніру беларускі прымалі шатландак у Мінску і ўступілі з рэзультатам 1:2. Акрамя таго, зборная Беларусі абмянялася дамашнімі перамогамі з камандай Албаніі з аднолькавым лікам 1:0, а таксама пацярпела два гасцявыя паражэнні ад каманд Польшчы (1:4) і Швейцарыі (0:3). Два заключныя матчы кваліфікацыі ЧС-2019 падапечныя Эдуарда Дземенкаўца правядуць у Мінску 12 чэрвеня - са Швейцарыяй, 31 жніўня - з Польшчай.

Становішча каманд у кваліфікацыйнай групе 2: Швейцарыя - 15 ачкоў (5 матчаў; розніца мячоў - 15-3), Шатландыя - 12 (5; 12-3), Польшча - 7 (5; 10-8), Албанія - 4 (7; 5-20), Беларусь - 3 (6; 4-12).

У фінальную частку чэмпіянату свету ад Еўропы выйдуць пераможцы сямі кваліфікацыйных груп. Яшчэ адну пуцёўку разыграюць паміж сабой чатыры лепшыя каманды, якія зоймуць другія месцы. Фінальная стадыя жаночага ЧС, у якім выступяць 24 каманды, пройдзе з 7 чэрвеня па 7 ліпеня 2019 года на футбольных арэнах Францыі, каманда якой вызвалена ад адборачных гульняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі