Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 верасня 2016, 10:10

Беларускія футбалісткі абыгралі Славенію ў заключным матчы адборачнага цыкла ЧЕ

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі па футболе абыграла Славенію ў заключным матчы адборачнага цыкла чэмпіянату Еўропы ў групе 1 з лікам 2:0, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы, які завяршыўся на стадыёне ФК "Мінск", галявым дублем вызначылася 22-гадовая Юлія Слесарчык. Для каманды Эдуарда Дземенкаўца гульня са славенкамі стала заключнай у адборы да кантынентальнага форуму.

Турнірнае становішча групы 1: 1.Ісландыя - 21 ачко (7 матчаў), 2.Шатландыя - 18 (7), 3.Славенія - 9 (8), 4.Беларусь - 9 (8), 5.Македонія - 0 (8).

У Рэйк'явіку зборная Ісландыі праводзіць заключны матч групы з Шатландыяй.

Па выніках адборачных спаборніцтваў у фінальную стадыю жаночага кантынентальнага першынства выйдуць пераможцы 8 кваліфікацыйных груп, а таксама 6 лепшых каманд з тых, якія занялі другія месцы. Яшчэ адну пуцёўку разыграюць паміж сабой дзве астатнія дружыны, што фінішуюць другімі з горшымі паказчыкамі.

Фінальная частка жаночага чэмпіянату Еўропы пройдзе ў ліпені-жніўні 2017 года ў Нідэрландах. Упершыню за ўзнагароды будуць змагацца 16 каманд, а не 12, як было раней. Беларускія футбалісткі яшчэ ні разу не выходзілі ў фінальныя стадыі чэмпіянатаў свету і Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі