Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лютага 2017, 10:42

Беларускія біятланісты ўвайшлі ў дзясятку мацнейшых на юніёрскім ЧС у Славакіі

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія біятланісты ўвайшлі ў дзясятку мацнейшых на юніёрскім чэмпіянаце свету ў славацкім Брэзна-Осрблі па выніках індывідуальных гонак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах сярод юнакоў да 19 гадоў 22 лютага адбыўся старт на 12,5 км. Лепшым з беларусаў стаў Кірыл Цюрын, які заняў пятае месца, уступіўшы пераможцу з Канады Леа Грандбоісу - +2 мін 06,0 сек (1+1+0+0). Паўночнаамерыканец не дапусціў промахаў на чатырох агнявых рубяжах і паказаў рэзультат 32 мін 56,6 сек. Другое месца заняў прадстаўнік Расіі Саід Карымула Халілі - +1 мін 14,9 сек (1+0+1+1). Бронзавая ўзнагарода індывідуальнай гонкі - у Даніло Райтмюлера з Германіі - +1 мін 21,5 сек (1+1+0+0). Яшчэ адзін беларус Дзмітрый Лазоўскі завяршыў гонку на шостым месцы - +2 мін 40,6 сек (0+2+0+0). Два іншыя прадстаўнікі беларускай каманды фінішавалі далёка ад дзясяткі лепшых. Аляксандр Мацкевіч - 67-ы, Ілья Аўсеенка - 72-і.

У індывідуальнай гонцы на 10 км у дзяўчат беларуска Дар'я Іеропес аказалася ў падагульняючым пратаколе на шостым месцы. Дапусціўшы ўсяго адзін промах (1+0+0+0), яна ўступіла 1 мін 43,8 сек францужанцы Ларэн Лу Жанмано - 34 мін 00,9 сек (0+1+0+0). Сярэбраную ўзнагароду заваявала расіянка Хрысціна Ягорава - +52,4 сек (0+1+0+0). Трэцяе месца заняла Эльвіра Карын Оберг са Швецыі - +1 мін 16,1 сек (0+0+1+1). Іншыя беларускія біятланісткі паказалі наступныя рэзультаты: Наталля Карніцкая (24-е месца), Вольга Гаўрылкіна (34) і Віялета Ерамей (55).

На юніёрскім чэмпіянаце свету 23 лютага адбудуцца індывідуальныя гонкі сярод атлетаў да 21 года. Беларусь прадставяць Вадзім Радзюк, Раман Шынкевіч, Ігар Карпюк і Антон Смольскі. Каманда дзяўчат складаецца з біятланістак, якія ўжо маюць вопыт выступлення на такіх стартах, - Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Дар'я Блашко і Настасся Ануфрыева.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі