Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 ліпеня 2016, 12:48

Беларускія баскетбалісты не выйшлі ў чвэрцьфінал маладзёжнага чэмпіянату Еўропы

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) не змаглі ўвайсці ў лік прэтэндэнтаў на выхад у элітны дывізіён чэмпіянату Еўропы і выступяць у турніры за 9-16-е месцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На папярэднім этапе спаборніцтваў 2-га дывізіёна ў грэчаскай Халкідзе беларусы выступалі ў групе В і атрымалі дзве перамогі: над равеснікамі з Ісландыі (73:70) і Эстоніі (72:70). Акрамя таго, яны ўступілі камандам Польшчы (51:80) і Расіі (58:84). Падагульняючае становішча каманд: Ісландыя - 7 ачкоў, Польшча - 7, Расія - 6, Беларусь - 6, Эстонія - 4.

Барацьбу за выхад у элітны дывізіён маладзёжнага першынства Еўропы прадоўжаць пары чвэрцьфіналістаў: Чарнагорыя - Польшча, Харватыя - Вялікабрытанія, Ісландыя - Грузія, Боснія і Герцагавіна - Грэцыя.

Турнір завершыцца ў нядзелю, 24 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі