Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 ліпеня 2018, 17:49

Беларускія баскетбалісты атрымалі тры перамогі на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў Скоп'і

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) паспяхова правялі стартавую частку чэмпіянату Еўропы (дывізіён 2) у македонскім Скоп'і, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым матчы папярэдняй групы А беларусы ўпэўнена перамаглі равеснікаў са Швейцарыі - 89:63, затым былі мацнейшыя за нарвежцаў - 85:79 і палякаў - 82:74. Свой наступны паядынак падапечныя Аляксандра Падзерачова правядуць 31 ліпеня супраць каманды Партугаліі, а 1 жніўня завершаць першы этап сустрэчай з румынамі.

Становішча пасля 3 тураў: Беларусь - 6 ачкоў, Партугалія - 5, Румынія - 5, Нарвегія - 4, Польшча - 4, Швейцарыя - 3.

Па выніках першага этапу ў чвэрцьфінал выйдуць па дзве лепшыя каманды з чатырох папярэдніх груп. У элітны дывізіён юніёрскага баскетбольнага першынства Старога Свету выйдуць тры прызёры спаборніцтваў у македонскай сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі