Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 жніўня 2016, 15:52

Беларускія баскетбалісты абмяняліся перамогамі ў спарынгах з камандай Ізраіля

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі з пераменным поспехам правялі дамашнія спарынгі супраць каманды Ізраіля, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым таварыскім паядынку на пляцоўцы мінскага Палаца спорту падапечныя Аляксандра Круцікава дабіліся перамогі з розніцай 5 ачкоў - 80:75 (20:20, 23:22, 13:16, 24:17). Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў стаў капітан каманды Аляксандр Кудраўцаў, які набраў 14 ачкоў. У другой сустрэчы поспеху дабіліся госці, якія перамаглі з лікам 87:75 (14:20, 19:17, 21:19, 33:19). Найбольш балаў у беларусаў набралі Мікіта Мешчаракоў і Вячаслаў Корж - па 11.

Для беларускай каманды гэтыя сустрэчы сталі апошняй рэпетыцыяй перад пачаткам адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2017. Зборная Беларусі свой стартавы матч у кваліфікацыйнай групе D правядзе 31 жніўня ў Таліне супраць каманды Эстоніі. Затым беларусы тройчы запар згуляюць у Мінску: 3 верасня з баскетбалістамі Польшчы, 7 верасня з Партугаліяй і 10 верасня з Эстоніяй. Астатнія паядынкі беларускія баскетбалісты правядуць на выездзе - 14 верасня ў Польшчы і 17 верасня ў Партугаліі.

Па выніках групавога раўнда пуцёўкі ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўрабаскета-2017 атрымаюць 7 пераможцаў адборачных груп, а таксама 4 лепшыя каманды з тых, што занялі другія месцы.

Без адбору пропускі ў фінальны этап Еўрабаскета-2017 атрымалі яго гаспадары - зборныя Фінляндыі, Турцыі, Румыніі і Ізраіля, а таксама каманды Іспаніі, Літвы, Сербіі, Харватыі, Францыі, Грэцыі, Італіі, Чэхіі, Латвіі. Фінальны этап пройдзе з 31 жніўня па 17 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі