Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 чэрвеня 2017, 09:52

Беларускія баскетбалісткі прайгралі на старце турніру ў Грэцыі

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі зборнай Беларусі няўдачна стартавалі на турніры ў грэчаскім горадзе Патры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым матчы беларускі ўступілі камандзе Грэцыі з лікам 58:65 (12:22, 16:12, 21:18, 9:13). Самай рэзультатыўнай у складзе беларускай каманды стала Вікторыя Гаспер, якая набрала 13 ачкоў. На 3 балы менш у актыве натуралізаванай амерыканскай разыгрываючай Алекс Бэнтлі, якая дэбютавала ў зборнай Беларусі.

У другім матчы першага гульнявога дня расійскія баскетбалісткі ўзялі верх над украінкамі - 73:67.

Сёння каманда Наталлі Трафімавай сустрэнецца са зборнай Украіны, а 9 чэрвеня згуляе з расіянкамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі