Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 жніўня 2018, 12:58

Беларускія баскетбалісткі прайгралі на юнацкім чэмпіянаце Еўропы

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі юнацкай зборнай Беларусі (U-16) пацярпелі першае паражэнне ў другім дывізіёне чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Падгорыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 4-га тура папярэдняй групы D падапечныя Надзеі Камянец ва ўпартай барацьбе ўступілі камандзе Фінляндыі з лікам 74:77. Да гэтага беларускі ўпэўнена перайгралі зборную Босніі і Герцагавіны - 83:54, затым узялі верх над украінкамі - 63:47 і нарвежкамі - 77:42. Заключны матч групавога этапу беларускі правядуць сёння супраць каманды Албаніі, якая прайграла ўсе 4 сустрэчы.

Становішча каманд пасля 4-х тураў: Фінляндыя - 8 ачкоў, Беларусь - 7, Украіна - 7, Нарвегія - 5, Боснія і Герцагавіна - 5, Албанія - 4. У чвэрцьфінал выходзяць па дзве лепшыя дружыны з чатырох папярэдніх груп. Пуцёўкі ў элітны дывізіён кантынентальнага першынства атрымаюць тры прызёры турніру ў сталіцы Чарнагорыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі