Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 ліпеня 2018, 10:42

Беларускія баскетбалісткі прайгралі японкам на ЧС у Мінску

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі зборнай Беларусі прайгралі камандзе Японіі на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Мінску (U-17), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як і ў першым матчы з калумбійкамі, беларускі правалілі стартавую чвэрць, уступіўшы японкам 12 ачкоў - 9:21. Далей справа пайшла яшчэ горш, і на вялікі перапынак японкі пайшлі з вялікай перавагай - 49:15. Гаспадыні не змаглі наладзіць гульню і прайгралі з лікам 52:104.

У першым туры падапечныя Вікторыі Дацун у авертайме перайгралі каманду Калумбіі - 79:75, а францужанкі былі мацнейшымі за японак - 60:53. У нядзелю каманда Францыі разграміла калумбійскіх спартсменак з лікам 78:35. Турнірнае становішча пасля двух гульнявых дзён: Францыя - 4 ачкі, Японія - 3, Беларусь - 3, Калумбія - 2. У 3-м туры 24 ліпеня зборная Беларусі сустрэнецца з Францыяй, японкі згуляюць з калумбійкамі.

Рэзультаты нядзельных гульняў у астатніх групах:

В - ЗША - Малі - 92:39, Італія - Кітай - 72:57. Становішча каманд: ЗША - 4, Італія - 3, Кітай - 3, Малі - 2.

С - Венгрыя - Новая Зеландыя - 68:60, Аргенціна - Іспанія - 76:67. Становішча каманд: Беларусь - 4, Аргенціна - 3, Іспанія - 3, Новая Зеландыя - 2.

D - Аўстралія - Латвія - 60:41, Канада - Ангола - 66:36. Становішча каманд: Аўстралія - 4, Канада - 4, Латвія - 2, Ісландыя - 2.

Сёння на сусветным першынстве выхадны дзень, а 24 ліпеня адбудуцца заключныя матчы групавога этапу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі