Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 ліпеня 2016, 09:05

Беларускія баскетбалісткі атрымалі трэцюю перамогу на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) атрымалі трэцюю перамогу запар у другім дывізіёне чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у горадзе Сараева (Боснія і Герцагавіна), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

26 ліпеня ў паядынку трэцяга тура папярэдняй групы В беларускі разграмілі равесніц з Албаніі з лікам 94:26 (32:4, 28:6, 18:6, 16:10). Самымі рэзультатыўнымі ў складзе пераможцаў сталі Паліна Зялінская і Марыя Крыжаноўская, якія набралі па 12 ачкоў. Да гэтага падапечныя Вікторыі Дацун узялі верх над камандамі Польшчы (72:60) і Даніі (92:63).

У заключным матчы групавога этапу беларускія баскетбалісткі 27 ліпеня сустрэнуцца з камандай Украіны, якая перамагла датчанак (60:35), албанак (101:42) і прайграла полькам (40:52).

Становішча каманд у групе В цяпер такое: Беларусь - 6 ачкоў (3 матчы), Польшча - 5 (3), Украіна - 5 (3), Данія - 5 (4), Албанія - 3 (3).

Барацьбу за выхад у элітны дывізіён кантынентальнага юніёрскага першынства прадоўжаць па дзве лепшыя каманды з чатырох папярэдніх груп. Турнір у горадзе Сараева завершыцца 31 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі