Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 жніўня 2017, 10:42

Беларускія баскетбалісткі абыгралі Партугалію ў адборы да чэмпіянату свету

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія баскетбалісткі ў перадкваліфікацыі да чэмпіянату свету з лікам 78:75 абыгралі ў мінскім Палацы спорту каманду Партугаліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Стартавыя дзесяць мінут матчу засталіся за гаспадарамі пляцоўкі. Цэнтравы Арцём Парахоўскі і форвард Дзмітрый Паляшчук сумесна з партнёрамі забяспечылі камфортную перавагу беларусам у ліку - 26:10. Трэнерскі штаб у канцоўцы перыяду нават рызыкнуў замяніць некалькі лідараў. Пасля кароткага перапынку, у другой чвэрці, сітуацыя на пляцоўцы памянялася на карысць гасцей. Абаронца партугальцаў Таке Барозу ўзяў на сябе лідарскія функцыі ў атацы, закінуўшы два важныя мячы з-за трохачковай лініі.

Партугальцы прыкметна лепш сталі дзейнічаць каля свайго шчыта, а ў хуткіх атаках прымушалі парушаць правілы беларусаў. Да сярэдзіны другога перыяду гаспадары пляцоўкі мелі пяць камандных фолаў і любое парушэнне правіл беларусаў прыводзіла да штрафных кідкоў. Галоўны трэнер Аляксандр Круцікаў крыху раней вярнуў на пляцоўку лідараў сваёй каманды, але вярнуць упэўненую перавагу ў ліку беларусы не змаглі і пайшлі на перапынак, лідзіруючы ўсяго ў два ачкі - 36:33.

У другой палавіне матчу партугальцы не дазволілі беларусам выйсці ў адрыў. Упартая барацьба прадаўжалася да апошніх мінут сустрэчы, якая завяршылася перамогай беларускай каманды. Лепшым снайперам гульні стаў Таке Барозу (18 ачкоў), беларусы Арцём Парахоўскі і Віталь Лютыч маюць у сваім актыве па 16 балаў.

У першым туры адбору да чэмпіянату свету па баскетболе зборная Беларусі на выездзе ўступіла Балгарыі (68:78). Балканскую каманду беларуская зборная прыме 16 жніўня на пляцоўцы Falcon Сlub.

Становішча каманд у групе D: Балгарыя - 4 ачкі (2 матчы), Беларусь - 3 (2), Партугалія - 1 (2).

Расклад астатніх гульняў: 12 жніўня Балгарыя - Партугалія, 16 жніўня Беларусь - Балгарыя, 19 жніўня Партугалія - Беларусь.

У асноўны этап кваліфікацыі сусветнага форуму 2019 года выходзяць дзве лепшыя зборныя з чатырох папярэдніх груп.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі