Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2018, 10:49

Беларускія акрабаты выйгралі дзве сярэбраныя ўзнагароды на этапе Кубка свету ў Бельгіі

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія акрабаты выйгралі дзве сярэбраныя ўзнагароды на этапе Кубка свету ў бельгійскім Пуурсе, паведамілі карэспандэнт БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі гімнастыкі.

Юлія Івончык, Вераніка Набокіна і Карына Сандовіч падняліся на другую прыступку п'едэстала ў спаборніцтвах троек. Рэзультат беларусак - 29,080 бала. Апярэдзіць іх удалося толькі расіянкам Дар'і Чабулянка, Паліне Пласцінінай і Ксеніі Загоскінай - 29,780.

Беларусы Ганна Касьян і Канстанцін Яўстафееў у турніры змешаных пар заваявалі серабро з рэзультатам 29,030 бала. Перамаглі зноў расіяне Вікторыя Аксёнава і Кірыл Старцаў - 30,030. Крыху да медаля не хапіла беларусам Арцёму Яшчанку і Аляксею Зайцу, якія з ацэнкай 28,320 бала занялі чацвёртае месца сярод дуэтаў.

Наступны этап Кубка свету адбудзецца 2-4 сакавіка ў партугальскім горадзе Мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі