Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лютага 2018, 10:00

Беларускіх біятланістак павіншавалі ў Алімпійскай вёсцы ў Пхёнчхане

23 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Беларускіх біятланістак павіншавалі з перамогай у эстафеце ў Алімпійскай вёсцы ў Пхёнчхане, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Шэф місіі Аляксандр Баравуля і іншыя прадстаўнікі алімпійскай зборнай падзякавалі жаночай камандзе па біятлоне за поспех. Кіраўнік дэлегацыі зачытаў віншаванні спартсменкам ад імя Прэзідэнта Беларусі, Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандра Лукашэнкі.

Фота НАК Беларусі

Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар'я Домрачава таксама былі ўзнагароджаны Ганаровым знакам НАК Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі