Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 сакавіка 2018, 09:52

Беларускі велагоншчык Яўген Каралёк стаў чэмпіёнам свету ў скрэтчы

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі велагоншчык Яўген Каралёк заваяваў залатую ўзнагароду чэмпіянату свету на велатрэку ў скрэтчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На сусветным форуме ў галандскім Апелдорне беларус упэўнена правёў усю гонку і на фінішы здолеў апярэдзіць італьянца Мікеле Скартэцыні, які стаў сярэбраным прызёрам і аўстралійца Калума Скотсана, які заваяваў бронзавую ўзнагароду.

Для беларускай каманды залатая ўзнагарода Яўгена Каралька стала першай на чэмпіянаце свету на велатрэку. Турнір у Нідэрландах прадоўжыцца да 4 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі