Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 снежня 2016, 17:42

Беларускі валейбаліст Радзівон Міскевіч прызнаны самым карысным іграком лістапада ў італьянскай серыі А

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі валейбаліст Радзівон Міскевіч прызнаны самым карысным іграком лістапада ў адной з мацнейшых валейбольных ліг свету ў італьянскай серыі А, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выхаванец гродзенскай школы валейбола, які некалькі сезонаў выступаў за мінскі "Будаўнік" і нападаючы нацыянальнай зборнай Беларусі ў бягучым сезоне выступае ў Італіі за каманду Biosģ Indexa Sora. У лістападзе Радзівон найбольш удала правёў матчы з "Лацінай", паказчык рэзультатыўнасці - 33 ачкі (паражэнне Biosģ Indexa Sora - 2:3), у гульні з "Віба-Валенціяй" (перамога 3:2) беларус вызначыўся 23 набранымі ачкамі.

У 72-м чэмпіянаце Італіі Biosģ Indexa Sora знаходзіцца на 14-м месцы. Радзівон Міскевіч займае пятае месца ў спісе самых рэзультатыўных ігракоў - 253 ачкі, у сярэднім 4,87 бала за партыю. Лідзіруе ў спісе самых рэзультатыўных ігракоў Фернанда Эрнандэс з "П'ячэнца" - 315 ачкоў. Гэты італьянскі клуб 20 снежня згуляе на пляцоўцы мінскага Палаца спорту з мінскім "Будаўніком" у Кубку Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі