Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 верасня 2017, 18:23

Беларускі тайбаксёр Максім Жук дыскваліфікаваны на чатыры гады

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва (НАДА) дыскваліфікавала члена беларускай зборнай па тайскім боксе Максіма Жука на чатыры гады за допінг. Такая інфармацыя размешчана на сайце НАДА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пробе спартсмена выявілі моцны дыурэтык торасемід. Усе рэзультаты Максіма Жука з 7 ліпеня ануляваны, тэрмін дыскваліфікацыі адлічваецца з 10 жніўня 2017 года і прадоўжыцца да 9 жніўня 2021-га.

Дыурэтыкі з'яўляюцца мачагоннымі сродкамі. Іншым разам спартсмены іх выкарыстоўваюць для таго, каб трапіць у пэўную вагавую катэгорыю. На Сусветных гульнях у Вроцлаве Максім Жук выступаў у вагавой катэгорыі 63,5 кг. Тады ён у стартавым паядынку ўступіў Оскару Зігерту з Польшчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі