Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 жніўня 2017, 15:19

Беларускі таэквандыст Арман-Маршал Сіла дыскваліфікаваны на 4 гады

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі таэквандыст Арман-Маршал Сіла дыскваліфікаваны на 4 гады за ўжыванне мельдонію. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва (НАДА), паведамляе БЕЛТА.

Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва атрымала рашэнне Спартыўнага арбітражнага суда (CАS) у Лазане па апеляцыі, пададзенай 17 студзеня 2017 года Сусветным антыдопінгавым агенцтвам (WADA) на рашэнне, вынесенае дысцыплінарнай камісіяй Беларускай федэрацыі таэквандо (БФТ) 23 лістапада 2016 года па справе Армана-Маршала Сілы. Федэрацыя правяла ўласнае расследаванне і дазволіла спартсмену выступаць у спаборніцтвах.

У выніку Арман-Маршал Сіла дыскваліфікаваны на 4-гадовы тэрмін - пачынаючы з даты ўступлення ў сілу арбітражнага рашэння САS. "Любы перыяд часовага адхілення або дыскваліфікацыі, паспяхова выкананы Арманам-Маршалам Сілам да ўступлення ў сілу гэтага арбітражнага рашэння САS, павінен быць залічаны ў агульны тэрмін дыскваліфікацыі", - гаворыцца ў паведамленні.

Усе рэзультаты спаборніцтваў, дасягнутыя спартсменам з 13 ліпеня (уключна) да 11 жніўня 2016 года, анулююцца. Дыскваліфікацыя спартсмена прадоўжыцца з 20 ліпеня 2017 па 6 красавіка 2021 года.

Арман-Маршал Сіла з'яўляецца двухразовым чэмпіёнам Еўропы (2014 і 2016) у катэгорыі звыш 87 кг, ён адзіны беларускі таэквандыст, якому ўдалося заваяваць пуцёўку на Алімпійскія гульні - 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра. Праўда, выступіць знакамітаму спартсмену на галоўных стартах чатырохгоддзя не ўдалося, летам мінулага года ў яго арганізме быў выяўлены мельдоній, у выніку Арман-Маршал Сіла быў часова адхілены ад спаборніцтваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі