Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 чэрвеня 2017, 16:27

Беларускі стралок Юрый Шчарбацэвіч заняў 2-е месца на этапе Кубка свету ў Азербайджане

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Юрый Шчарбацэвіч заняў другое месца на этапе Кубка свету па кулявой стральбе ў азербайджанскім горадзе Габала, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальную васьмёрку ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 м беларус трапіў з цяжкасцю, але ў вырашальнай стадыі паказаў значна лепшыя вынікі. Пасля першай спробы ён выйшаў у лідары, але ў заключнай стральбе яго апярэдзіў датчанін Тарбен Грымель, двойчы выбіўшы 10,7 бала. У выніку сапернік беларуса набраў 249,8 бала, а Юрый Шчарбацэвіч, які заняў другое месца, - 248,9 ачка.

Бронзавую ўзнагароду заваяваў Ліянэль Кокс з Бельгіі - 227,9. Для Юрыя Шчарбацэвіча гэта другі п'едэстал гонару ў гэтай дысцыпліне. Апошні раз ён узнімаўся на п'едэстал гонару этапу Кубка свету ў 2004 годзе ў Бангкоку.

Этап Кубка свету па кулявой стральбе ў горадзе Габала прадоўжыцца да 14 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі