Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 красавіка 2018, 17:25

Беларускі разграмілі зборную Літвы па міні-футболе ў другім таварыскім матчы

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі па міні-футболе разграміла каманду Літвы ў другім таварыскім матчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У адрозненне ад першага спарынгу ў Гродне, які завяршыўся мінімальнай перамогай беларусак (1:0), у аграгарадку Квасоўка (Гродзенскі раён) каманда Сяргея Траско згуляла значна мацней і не пакінула саперніцам ніякіх шанцаў на поспех - 7:0, прычым усе галы былі забіты пасля перапынку. Першы хет-трык у гісторыі беларускай зборнай аформіла выхаванка лідскага футбола Марыя Буйко, галявы дубль на свой асабовы рахунак запісала Ірына Траццякова, якая ў першай гульні стала аўтарам першага гола беларускай нацыянальнай дружыны. Па мячу ў вароты гасцей забілі Алена Бузінава і Карына Кузьмінова.

У бліжэйшую нядзелю, 29 красавіка, завершыцца рэгулярны чэмпіянат Беларусі па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд. Пасля матчаў заключнага, 30-га тура стануць вядомы склады чвэрцьфінальных пар, а таксама няўдачнікі, якім давядзецца пакінуць элітны дывізіён. Усе 8 каманд, якія прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды ў накаўт-раўндзе, ужо вядомы. Гэта гомельскія ВРЗ і БЧ, мінскія "Дарожнік" і "Сталіца", лідскі "Лідсельмаш", мікашэвіцкі "Граніт", магілёўскі "Фортэ" і аршанскі "Вітэн".

У наступным сезоне ў вышэйшай лізе нацыянальнага першынства згуляюць мінскі "Белінвестбанк" і магілёўскі "Другасчормет", якія сталі лепшымі па выніках турніру ў першай лізе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі