Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 жніўня 2018, 13:34

Беларускі паралімпіец Ігар Бокій выйграў трэцяе золата па плаванні на ЧЕ-2018 у Дубліне

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі паралімпіец Ігар Бокій выйграў трэці залаты медаль па плаванні на чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Дубліне (Ірландыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным заплыве на 200 м комплексным плаваннем у катэгорыі SM13 праслаўлены беларускі плывец фінішаваў першым - 2 мін. 04,19 сек. Другое месца заняў Кірыл Гарашчанка з Украіны, бронзавая ўзнагарода ў француза Алекса Портала.

У час кантынентальнага форуму ў Дубліне Ігар Бокій трэці раз падняўся на верхнюю прыступку п'едэстала гонару. Раней 11-разовы паралімпійскі чэмпіён перамог на дыстанцыях 100 м брасам і батэрфляем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі