Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 сакавіка 2018, 14:47

Беларускі гросмайстар Уладзіслаў Кавалёў перамог у міжнародным турніры ў Маскве

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі гросмайстар Уладзіслаў Кавалёў перамог у міжнародным турніры "Аэрафлот Оўпэн" у Маскве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі шахмат.

У дзевяці турах мінчанін не пацярпеў ніводнага паражэння, у яго актыве пяць перамог і чатыры нічыйныя вынікі. Першае месца Уладзіслаў Кавалёў гарантаваў сабе, звёўшы да нічыёй матч заключнага тура з Габрыэлем Саркісянам з Арменіі. Два іншыя прадстаўнікі Беларусі гросмайстры Сяргей Жыгалка і Аляксей Аляксандраў, набраўшы па пяць ачкоў, занялі 27-е і 28-е месцы адпаведна. Як адзначылі ў федэрацыі шахмат, на гэты час з мужчынскай нацыянальнай камандай працуе вядомы спецыяліст Уладзімір Тукмакоў, які раней трэніраваў зборныя Азербайджана і Украіны. З яго прыходам звязваюцца пэўныя надзеі і дасягненні высокіх рэзультатаў беларускімі шахматыстамі на міжнароднай арэне.

Раней беларускім ігракам не ўдавалася перамагчы на "Аэрафлот Оўпэн". Прызёрамі станавіліся Аляксей Аляксандраў (2002 і 2003 гады), Аляксей Фёдараў (2003 год).

Прызавы фонд турніру ў Маскве ў гэтым годзе склаў 120 тыс. еўра. Пераможца атрымаў 18 тыс. і права прыняць удзел у супертурніры ў Дортмундзе, які запланаваны на 12-23 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі