Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 чэрвеня 2016, 19:51

Беларускі галкіпер Аляксандр Гутар перайшоў у ФК "Арэнбург"

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Капітан мінскага "Дынама" Аляксандр Гутар перайшоў у футбольны клуб расійскай прэм'ер-лігі "Арэнбург". Беларускі галкіпер сёння падпісаў кантракт тэрмінам на адзін сезон, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Апошнія тры з палавінай сезоны Аляксандр Гутар, якому цяпер 27 гадоў, правёў у мінскім "Дынама", а да гэтага - з 2006 па 2012 год выступаў у барысаўскім БАТЭ. У складзе барысаўчан Гутар стаў пяціразовым чэмпіёнам Беларусі, у "Дынама" быў сярэбраным (двойчы) і бронзавым прызёрам нацыянальнага першынства. У 2011 годзе Аляксандр Гутар прызнаны лепшым футбалістам Беларусі. У складзе алімпійскай зборнай ён гуляў на Алімпіядзе-2012 у Лондане, за нацыянальную зборную Беларусі правёў 7 матчаў.

У "Арэнбурзе" партнёрам Гутара будзе яго былы аднаклубнік па БАТЭ беларускі паўабаронца Павел Няхайчык, які нядаўна перайшоў з "Томі". У мінулым сезоне арэнбургская каманда выйграла турнір у другім дывізіёне расійскага чэмпіянату і ўпершыню заваявала права выступіць у прэм'ер-лізе. У гэтыя дні навабранцы элітнага дывізіёна праводзяць перадсезонны трэніровачны збор у Аўстрыі. Чарговы чэмпіянат Расіі стартуе ў канцы ліпеня, у першым туры футбалісты "Арэнбурга" прымуць на сваім полі сярэбранага прызёра мінулага першынства "Растоў", за які гуляе беларускі паўабаронца Цімафей Калачоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі