Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 сакавіка 2017, 18:33

Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір прапусціць чэмпіянат свету

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір прапусціць чэмпіянат свету па лыжнай акрабатыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Алімпійскі чэмпіён Сочы не ўключаны ў выязны склад беларускай каманды на сусветны форум. З-за праблем са спіной Антон Кушнір вырашыў прапусціць завяршэнне сезона. Таксама раней ён не прыняў удзел у этапах Кубка свету ў спартыўным комплексе "Раўбічы" і ў Маскве.

У агульным заліку Кубка свету беларус, набраўшы ў сезоне 308 ачкоў, заняў трэцяе месца.

Чэмпіянат свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы пройдзе ў Іспаніі з 9 па 10 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі